Пытаньне
Пра што або пра якія справы мы маем Богу маліцца?
Адказ
Два жыцьці мае чалавек: адно – тут, на зямлі, часовае; а другое – на небе, вечнае. Абодва яны залежаць ад ласкі Божай. Дзеля гэтага мы павінны Богу маліцца найперш пра вечныя, або духоўныя справы, а потым ужо – пра часовыя. Так бо Сам Збаўца загадаў: «Дык шукайце перш Валадарства Божага і яго справядлівасьці, а ўсё тое (значыць, часовае) будзе дадзена вам» (Мц. 6: 33).