Пытаньне

Дзеля чаго называеш Бога «Айцец», а ня «Госпад»?

Адказ

Хрыстос дзеля двух прычынаў навучыў нас зваць Бога Айцом. Першая – каб мы мацней верылі, што Ён нас выслухае. Бо бацька хутчэй споўніць просьбу свайго сына, чым гаспадар – чалабітную парабка. Другая прычына – каб ведалі, што мы сыны або дзеці Божыя ды трымаліся Ягоных звычаяў. Бо праўдзівым сынам, народжаным добрымі бацькамі, належыць трымацца бацькоўскіх звычаяў. Гэтае слова нам нагадвае, што мы мусім рабіць дабро. Бо калі ня маем добрых учынкаў, то і ня можам быць дзецьмі Божымі.