Пытаньне
Чаму Хрыстос навучыў нас гаварыць «Ойча наш», а ня «Ойча мой»?
Адказ
Дзеля таго, каб навучыць нас пакоры ды любові адзін да аднаго. Бо калі ты гаворыш «Ойча наш», а ня «Ойча мой», перад самім сабою вызнаеш, што ты кожнаму чалавеку – нават самаму ўбогам – перад Богам роўны і брат, бо і ўбогі, і жабрак гэтаксама, як і ты, заве Бога «Ойча».
Таму чалавек, які дзеля багацьця, дзеля прыгажосьці або дзеля вучонасьці гардзіць тымі, хто ня мае гэтых дароў, або ня лічыць іх сваімі братамі, і Бога ня хоча мець сваім Айцом.