Пытаньне
А цяпер мне распавядзі, як разумець першую просьбу, калі мы гаворым: «Сьвяціся імя Тваё». Імя ж Бога заўсёды сьвятое.
Адказ
Імя Божае заўсёды, само ў сабе, беспачатна, спрадвек было, ёсьць і будзе сьвятым, як Прарок сказаў: «Сьвятое і страшнае імя Яго!» (Пс. 110) Аднак маем прасіць, каб яно і сярод нас сьвяцілася.