Пытаньне
Зноў, хто надарэмна гэтую просьбу гаворыць?
Адказ
Той, перадусім, надарэмна ды сабе на грэх гаворыць гэтую просьбу, хто або ня дбае пра праўдзівую навуку Cьвятога Эвангельля, або яе гоніць. Потым – той, хто падчас Cьвятога Xросту выракаецца д’ябла ды ўсіх ягоных справаў, а потым праз розныя грахі зноў дазваляе д’яблу ў сабе валадарыць. Нарэшце, і той надарэмна гэтую просьбу кажа, хто любіць гэтае жыцьцё болей за будучае, напрыклад, маладыя людзі, хціўцы, багацеі ды іншыя, хто з гэтага сьвету пайсьці ня рады.
Усе яны надарэмна гавораць тыя словы: «Прыйдзі Валадарства Тваё»,– ды ня толькі надарэмна, але і на грэх, як ужо я сказаў. І нашмат лепш яны б зрабілі, калі б ніколі гэтыя словы не казалі, бо ня можа быць большай насьмешкі з Бога, чым прасіць у Яго тое, што ненавідзіш, ці тое, што ня хочаш, каб сталася.