Пытаньне

Трэцюю просьбу як зразумець, значыць: «Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі»?

Адказ

Ёсьць дзьве волі, або два спосабы Божай волі. Першы спосаб – што нам аб’яўлены, а другі — што Бог у Сабе трымае, калі чыніць тое, на што ёсьць воля або жаданьне Ягонае. Пра гэтую волю ня трэба Бога прасіць, бо і бяз просьбы Ён зробіць тое, што хоча, як Давід сказаў: «Бог наш у небе; усё, што захоча, Ён зробіць» (Пс. 113).

Але пра тую волю, што Бог нам аб’явіў, трэба моцна маліцца, каб яна ў нас была, значыць, каб мы тыя справы рабілі, якія Бог загадаў рабіць. Бо і мы маем волю, але нашая воля – ня Божая воля. А паколькі мы самі, дзеля нашай скажонай натуры, благія, то і воля нашая мусіць быць благая і супярэчыць Божай. Вось таму трэба маліць Бога, каб, забраўшы нашую волю, даў нам Сваю, каб мы Яму не супярэчылі, але рабілі паводле Ягонай волі.