Пытаньне

Хто гэтую просьбу кажа да Бога надарэмна?

Адказ

Той, хто ўважае сябе перад Богам за справядлівага і бязьвіннага. Або той, хто шукае прабачэньня грахоў ці збаўленья ў нечым іншым, а ня толькі праз Хрыста. Яшчэ той, хто дае волю пажаданьням цела. Ды, нарэшце, той, хто ня зносіць цярпліва шкоды, хваробы, перасьледаў за праўду ды падобнага. Кожны такі чалавек ня толькі надарэмна, але і на грэх гэтую просьбу кажа, бо шукае сваю волю, а ня Божую.