Пытаньне

Дзеля чаго мы ня кажам проста: «Будзь воля Твая»,— але дадаём: «Як у небе, так і на зямлі»?

Адказ

У небе жывуць сьвятыя анёлы, якія, у адрозьненьне ад чалавека, не зьмянілі сваю сутнасьць. Дзеля гэтай прычыны яны ня маюць у сабе жаданьняў благіх ці Богу праціўных. Таму, калі мы кажам: «Як у небе, так і на зямлі»,– тое ж самае маем на ўвазе, што і калі б казалі: «Дай Божа, каб мы былі так паслухмянымі Табе тут, на зямлі, як у небе анёлы ва ўсім Цябе слухаюцца».