Пытаньне

Дзеля чаго мы павінны маліцца пра рэчы мінаючыя? Бог і Сам ведае, што нам патрэбна.

Адказ

Хаця Бог ведае перш, чым мы самі, што нам патрэбна, усё адно Ён хоча, каб мы гэта ў Яго прасілі. Не дзеля Самога Сябе, але дзеля нас і дзеля нашага здабытку, які мы атрымліваем, калі молімся Богу пра штодзённыя рэчы.

Першы здабытак — калі мы просім Бога пра рэчы штодзённыя, то дазнаём сваю вялікую недасканаласьць і ўбоства або калецтва, што ў сваіх руках анічога ня маем, ды калі б ня ласка Божая, мусілі б мы з голаду памерці. Здабытак гэты, кажу, не малы, бо тады мы пра сябе высока ня думаем, але ўсю надзею ўскладаем на Бога, Яму дзякуем і Яго славім, бо усе маем ад Яго, паводле Апостала, які кажа: «Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў?» (1 Кар. 4: 7)

Другі здабытак — калі мы молімся пра рэчы штодзённыя, тады разумеем, што не ад шанцаваньня, але ад Бога яны паходзяць. Трэці здабытак або прычына, дзеля якой Бог загадаў прасіць пра рэчы што-дзённыя, – бо ў нас такім звычаем вера ў ласку Божую вострыцца і ўзмацняецца або расьце.