Пытаньне

Пакажы мне, дзе ў Сьвятым Пісьме нам загадана маліцца пра што-дзённыя патрэбы?

Адказ

АДКАЗ

Многія мейсцы Сьвятога Пісьма сьведчаць, што Дух Сьвяты загадвае маліцца пра штодзённыя рэчы: пра мір або супакой, надвор’е, ежу ды іншае. Пра мір Давід казаў: «Прасеце супакою дзеля Ерузаліму! Няхай мір маюць тыя, што любяць цябе. Супакой няхай будзе ў мурох тваіх, мір у харомах тваіх» (Пс. 122).

Пра гэта і Апостал загадвае: «Дык прашу найперш, — кажа, — каб заносілі просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей. За валадароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае» (1 Цім. 2:1-2). Захарыя, як вядома, загадвае прасіць Бога пра дождж, калі кажа: «Прасеце ў Госпада дажджу у час раньняе вясны. Госпад блісьне маланкаю і дасьць дождж з хмараў кожнай расьліне ў полі» (Зах. 10).

Сам Госпад казаў: «Маліцеся, каб не папалі вы ў спакусу» (Мц. 26:41). Спакуса ж бывае ня толькі духоўная, але і цялесная. З гэтага ўжо яўна, што Госпад загадвае нам прасіць Яго пра штодзённыя патрэбы.