Пытаньне
Дзеля чаго не навучыў нас Госпад казаць проста «хлеб штодзённы дай нам сёньня», але далучыў «наш» – «хлеб наш»?
Адказ
Не без прычыны далучыў Госпад гэтае слова «наш». Хаця мы просім пра духоўны хлеб, значыць, пра Слова Божае, дарэчы далучаем гэтае слова «НАШ», таму што нам толькі, людзям, нам, самім Хрысьціянам, ён належыць. Маюць і грэшнікі хлеб, значыць, навуку, але ім яна больш шкодзіць, чым дапамагае, як валадар ды Прарок сказаў: «Прадставілі мне беззаконьнікі глумленьне, а не Закон Твой» (Пс.118). Таму наш хлеб – гэта Слова Божае, у якое мы верым.
Зноў жа, хаця пра цялесны хлеб мы просім у тыя ж самыя словы, напачатку ставім слова «НАШ». Не чужога бо хлеба маем прасіць у Бога, але нашага. Наш хлеб той, які мы зарабляем потам. Чужы – калі здабываем бяз працы, нашай хітрасьцю. Сам бо Ўсемагутны на ўсяго Адама гэты закон усклаў: «У поце твару твайго будзеш есьці хлеб твой» (Роду 3).