Пытаньне

Дзеля чаго ты ня кажаш проста: «Хлеб наш штодзённы дай нам на вякі», але «сёньня» або на кожны дзень?

Адказ

Хрыстос навучыў нас так гаварыць, каб мы прасілі хлеба толькі на адзін дзень. Не таму, што потым нам хлеб не спатрэбіцца, але таму, каб мы ў гэтым жыцьці не абяцалі самі сабе доўгага веку, ані спа-дзяваліся на свае даброцьці зямныя. Але каб мы гэта жыцьцё і гэты сьвет разумелі як мейсца часовага прабываньня.

Як бо госьць, знаходзячыся ў заезным доме, не стараецца там застацца надоўга, тым жа звычаем і мы ня можам спадзявацца на доўгае жыцьцё на гэтым сьвеце. Таму і ў іншым мейсцы так нас Госпад вучыць: «Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо дзень заўтрашні сам пра сябе будзе клапаціцца. Хопіць для кожнага дня свайго ліха» (Мц. 6: 34).