Пытаньне

Хто гэтую просьбу годна да Бога кажа?

Адказ

Той, хто працуе паводле свайго пакліканьня ды, перадусім, чакае дабрабыту не ад сваёй працы, але ад Самога Бога. Яшчэ той, хто ў сваім, што яму даў Бог, трывае і ад працы сваіх рук дае ўбогім і жабракам і не адкідае дзеля штодзённых справаў Бога і Ягонае Слова (Пс. 127, Эф. 4: 28).