Пытаньне
Чаму ня проста цалкам, агулам, мы просім, адпушчэньня грахоў, але далучаем словы: «Як і мы адпускаем вінаватым нашым»?
Адказ
Вельмі належна Хрыстос далучыў такія словы да гэтай просьбы. Бо ня можа быць анічога больш справядлівага, калі той чалавек, які ў іншых просіць адпушчэньня сваім правінам, і сам прабачае сваім вінаватым. Дзеля гэтага і мы, жадаючы на ўсякі час Божага прабачэньня, зробім вельмі абачліва, калі прабачым нашым бліжнім усе крыўды.
Так нас вучыць Госпад і пасьля малітвы «Ойча наш», калі, нібы тлумачачы гэтыя словы, кажа: «Бо калі вы адпусьціце людзям грахі іхнія, дык і ваш Айцец нябесны даруе вам. Але калі вы не даруеце людзям, дык таксама Айцец ваш не адпусьціць вам грахоў вашых»
(Мц. 6: 14-15). Да таго ж яшчэ Ён далучыў: «Ды якою меркай вы будзеце мераць, такою вам адмераць» (Мц. 7: 2).