Пытаньне

Хто належна гэтую просьбу гаворыць?

Адказ

Найперш той, хто верыць у Бога міласьцівага, Які дзеля Свайго Сына кожнаму, хто каецца, рады грахі адпусьціць. Таксама той, хто не дзе-небудзь, але толькі ў Хрысьце або праз Хрыста шукае прабачэньня грахоў, і, справядлівым сябе ня лічачы, ведае сваю недасканаласьць ды яе вызнае, бліжнім сваім прабачае праўдзіва і ўсім сэрцам, а сам грахоў сьцеражэцца – такі чалавек належна гаворыць да Бога гэтую просьбу.