Пытаньне

Калі д’ябал уводзіць нас у спакусу, чаму ж мы просім, каб Бог нас не спакушаў, або ня ўводзіў у спакусу?

Адказ

Праўда ў тым, што ня Бог уводзіць нас у спакусу, бо і Апостал піша: «Бог нікога не спакушае, але кожнага зводзіць пажаданьне ягонае» (Як. 1: 13-14). Д’ябал – вось сапраўдны спакушальнік, але бяз допуску і дазволу Божага д’ябал нічога ня можа: за ўзор маем Гіёба, якому д’ябал шкодзіў толькі з дазволу Божага. Увядзеньне ў спакусу прыпісваецца Богу не таму, што Бог спакушае, але таму, што Ён дазваляе, каб д’ябал нас спакушаў. Тым жа звычаем і цела прыводзіць нас у спакушэньне, але калі Бог дае нам Свайго Духа, ужо тое цялеснае спакушэньне ня мае сілы.

З гэтае прычыны мы просім Бога, каб ня ўводзіў нас у спакусу, значыць, каб даў у нашыя сэрцы Духа Сьвятога, Які б супрацьстаў пажаданьням нашага цела. Гэтаксама мяркуй і пра спакушэньне сьвету. Ён бо нас спакушае, калі зводзіць нас ад Бога або праз асалоды, або празь цяжкасьці, якія нам чыніць, хочучы нас запалохаць, а мы прыпісваем гэтую спакусу Богу. І сьвет ня можа нам зрабіць нічога па-над волю Божую. Просім жа Бога, каб нас у такую спакусу ня ўводзіў, значыць, каб сьвет у руцэ Сваёй трымаў ды каб сьвет ня мог нам шкодзіць.