Пытаньне

Дзеля чаго ж ня толькі просім, каб Бог ня ўводзіў нас у спакусу, але і далучаем: «Але збаў нас ад злога»?

Адказ

Гэтыя словы дапаўняюць сэнс просьбы «Ня ўводзь нас у спакусу». Блага бо не ў спакушэньні быць, але спакушэньня ня вытрымаць. Пра спакушэньне Апостал кажа, што «яно выклікае надзею, а надзея асароміць ня можа» (Рым. 5: 3-5). Гэты ж Апостал у іншым мейсцы піша, што «Бог не дапусьціць спакушаць больш, чым можам вытрымаць» (1 Кар. 10: 12-13), значыць, пакладзе канец спакушэньню, каб здолелі вытрываць.

Таму ў гэтыя словы: «Збаў нас ад злога»,— мы ня толькі просім, каб нам быць вольнымі ад спакусаў, але і каб Бог у такіх спакусах нам дапамагаў, ад моцы д’ябальскай нас збавіў, добры канец спакушэньню ўчыніў.