Пытаньне

Хто, зноў, надарэмна гэтую просьбу кажа?

Адказ

Той, хто на сваю моц спадзяецца, таксама хто легкадумна ставіцца да моцы д’ябальскай,– такі надарэмна гаворыць гэтую просьбу. Яшчэ той, хто сам у небясьпеку трапляе, бо такі спакушае Бога. Таксама той, хто «запрагаецца зь няверуючымі ў адно ярмо» (2 Кар. 6:14). Той, хто сам трапляе ў пастку д’ябальскую праз чыненьне грахоў, бо сказана: «Не спакушай Госпада, Бога твайго» (Паўт. Зак. 6).

Той Бога спакушае, хто можа без чаго-небудзь абыйсьціся, але ўсё адно сам на сябе кліча небясьпеку. Шмат людзей гаворыць гэтую просьбу: «Збаў нас ад злога»,– але калі самі, дабраахвотна, да злога трапляюць, то ніколі ня змогуць ад яго пазбавіцца.Хрысьціянскай веры.