Пытаньне

Дзеля чаго гэтыя словы далучыў Госпад: «Бо Тваё Валадарства, і моц, і хвала»?

Адказ

У гэтыя словы нічога ня просім, але яны далучаныя дзеля вялікай карысьці. Найперш бо пацьвярджаюць нашую веру, бо паколькі Бог – Валадар і мае моц, лягчэй Яму даць нам тое, пра што мы Яго прасілі. Да таго ж гэтыя словы нас вучаць, што ў нашай малітве маем шукаць ані нашай карысьці, ані славы, але пашырэньня Божага Валадарства, аб’яўленьня Божае моцы і росквіту Божае славы.

Таму той, хто толькі дзеля сябе ды дзеля ўласнай карысьці ці славы просіць за патрэбы, што зьмяшчаюцца ў малітве Госпадавай, такі чалавек на благое ўжывае словы «Бо Тваё Валадарства ...» ды ўсю малітву гаворыць надарэмна.