Пытаньне
А гэтыя словы «на вякі вечныя» дзеля чаго далучаныя?
Адказ
Сам Хрыстос далучыў іх вельмі дарэчы, каб паказаць розьніцу паміж Валадарствам Божым, ягонай моцай і хвалой ды паміж валадарствам, моцай і хвалой зямных валадароў. Бо той Валадар, Якім ёсьць наш Айцец, мае Валадарства, моц і хвалу на вякі вечныя. Амін.