Пытаньне

Што значыць «АМІН»?

Адказ

«Амін» – слова гебрайскае, на нашай мове значыць «сапраўды». Калі Госпад гаворыць: «Амін, кажу вам»,— разумей гэта так, нібы Ён гаворыць: «Сапраўды кажу вам».

Часам таксама «Амін» ужываецца замест «станецца» або «няхай станецца». Дзеля гэтага там, дзе напрыканцы некаторых нашых псальмаў стаіць: «Няхай станецца, няхай станецца», у гебраяў пішацца: «Амін, амін» (Пс. 40, Пс. 71). Тут жа, у малітве Госпадавай, Хрыстос далучыў: «Амін»,— каб нас запэўніць ды каб мы мелі трывалую надзею, што ўсё будзе так, як мы прасілі.