Пытаньне
Ужо ласкай міласэрнага Бога разумею малітву Госпадаву, але яшчэ скажы мне вось што: хіба нельга, акрамя гэтай, іншай малітвай Богу маліцца?
Адказ
Належыць маліцца Богу ў іншыя словы, аднак трэба глядзець, каб такая малітва згаджалася з малітвай Госпада. Маем за ўзор Апосталаў, якія падчас перасьледу, як Лука піша, маліліся Богу. Ды хаця малітва была ня ў тыя словы: «Ойча наш, Які ёсьць у небе ...», аднак сэнс іхняй малітвы згаджаўся з малітвай Госпада. Так бо яны маліліся: «Госпадзе, Ты, што стварыў неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ёсьць на іх ...» і так далей (Дзеі 4: 24-30). Гэтая малітва зьмяшчае просьбы аб пашырэньні Божага Слова, значыць, тыя ж просьбы, што і ў малітве Госпадавай: «Сьвяціся імя Тваё ...» і так далей.