Пытаньне

Калі ўжо дайшлі мы да разгляду чацьвёртай часткі хрысьціянскай навукі пра таямніцы Хрыстовыя, каб ішло ўсё добрым парадкам, прашу цябе, скажы мне: што трэба дзеля дастатковага разуменьня таямніцаў Хрыстовых?

Адказ

Той, хто хацеў бы таямніцы (як мы іх завём) зразумець, няхай зважае пры іх разглядзе на чатыры рэчы: што такое таямніца; хто пастанавіў таямніцы; дзеля чаго іх пастанавіў і якую карысьць нам прыносяць таямніцы.

Гэта, кажу, трэба добра разгледзець і пры ўсіх таямніцах разам, і пры кожнай зь іх асобна. Ды хаця б нехта мог болей пра таямніцы распавесьці, але мы гэтым задаволімся.