Пытаньне
Дзеля якіх прычынаў Бог пастанавіў таямніцы?
Адказ
На пачатку гэтай размовы я сказаў, што Бог дзеля таго стварыў чалавека, каб чалавек Яго спазнаў, любіў, Яму служыў, а потым зь Ім жыў навечна. Вечнае жыцьцё, паводле Апостала, залежыць ад спазнаньня Бога, бо Апостал піша: «Бог хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да спазнаньня праўды» (1 Цім. 2: 4). Дзеля таго, каб чалавек мог мець спазнаньне праўды, празь якое мае прыйсьці да жыцьця вечнага, Бог даў яму Сваё Слова ды таямніцы, – каб празь іх прыходзіў да спазнаньня Бога ды Ягонай волі.