Пытаньне

Добра кажаш, але дзеля чаго яшчэ ў раі, да Адамавага саграшэньня, калі чалавек меў Божы вобраз і падабенства, Бог усё адно даў чалавеку таямніцу, гэта значыць, тыя дрэвы? (Роду 2)

Адказ

Хаця на той час Адам яшчэ меў праўдзівае пазнаньне Бога ды сваёй воляй ва ўсім кіраваўся справядліва, але, паколькі меў цела, яму былі патрэбныя відочныя таямніцы. А калі на той час была такая патрэба, значна большая яна цяпер, пры такіх вялікіх нашых недасканаласьцях ды цемнаце.