Пытаньне

Якую карысьць мы маем з такіх таямніцаў?

Адказ

Сапраўды вялікую карысьць маюць веруючыя, калі годна ўдзельні-чаюць у таямніцах. Найперш бо запэўніваюцца ў Божай міласьці да саміх сябе, бо таямніцы прыводзяць нам на памяць Божыя дабраславенствы, якія Ён нам учыніў, прыймаючы нас як Сваіх сыноў ды аддаўшы дзеля нас Свайго Сына. Да таго ж таямніцы нагадваюць нам пра нашыя правіны. Але гэтую карысьць мы можам лепш спазнаць ды пабачыць, разважаючы пра кожную таямніцу асобна.