Пытаньне
А нараджэньне нанова, або другое нараджэньне, што мае да вады?
Адказ
Калі б хтосьці хацеў нарадзіцца нанова, перш мусіў бы скончыць ранейшае жыцьцё, гэта значыць, памерці (Ян 3:1-12). Бо калі не памрэ, мусіць жыць ранейшым жыцьцём. Гэтаксама трэба разумець і духоўнае нараджэньне. Калі хтосьці хоча нарадзіцца духам, павінен памерці дзеля ранейшага жыцьця, гэта значыць, дзеля пажаданьняў цела, потым мусіць уваскрэснуць да новага жыцьця, гэта значыць да добрых справаў (Рым. 6: 3-10).
А паколькі менавіта гэта азначае вада пры Хросьце, таму і падобны Хрост да нараджэньня нанова. Хрысьцячы бо, пагружае хрысьціцель чалавека пад ваду, – а гэта азначае сьмерць, – ды хуткім часам выймае яго з вады на сьвет, – а гэта і ёсьць нараджэньне нанова.