Пытаньне

Хто мае хрысьціць?

Адказ

Хрыстос, Які пастанавіў гэтую таямніцу, тым хрысьціць загадаў, хто Слова прапаведаваў, — гэта значыць, Апосталам, а пасьля іх – вучыцелям. Так бо пра гэта у Мацьвея напісана: «А Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, як ім загадаў Ісус. І, убачыўшы Яго, паклані-ліся Яму, а некаторыя сумняваліся. Ісус жа, падыйшоўшы, сказаў ім: “Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і рабіце вучнямі ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа”...» ды так далей (Мц. 28: 16-20).

Тут зразумела сказана: той мае хрысьціць, хто вучыць. Дзеля гэтага Рымская царква мае шкодны звычай, бо ў ёй і жанчыны служаць Сьвятым Хростам.