Пытаньне
Сказаў ты, што чалавек, які хрысьціцца, павінен мець тры рэчы: пакаяньне ў сваіх грахах, веру ў Хрыста ды яе вызнаньне. Аднак цяперашнім часам малых дзетак у нас хрысьцяць. Як жа яны, не прыйшоўшы да розуму ды памяці, могуць мець веру ды яе вызнаньне? Яшчэ: навошта ім каяцца, калі не зрабілі ані добрага, ані благога? Здаецца мне, надарэмна дзяцей хрысьцяць.
Адказ
Што я сказаў пра пакаяньне, веру ды яе вызнаньне – мусіць усё гэта мець той, хто хоча хрысьціцца. Але не пра ўсіх, хто хрысьціцца, маеш ты так меркаваць, а толькі пра дарослых. Калі б часам юдэй або мусульманін меўся хрысьціцца, пра такога я кажу: не адразу трэба яго хрысьціць, але калі дастаткова зразумее веру ў Хрыста ды здолее яе вызнаць, а да таго і сваім пабожным жыцьцём пакажа, што ў ранейшых грахах каецца.
Аднак дзеці Хрысьціянаў могуць і бяз гэтага хрысьціцца, нават калі з-за малога ўзросту не разумеюць веры ані яе вызнаюць. Толькі б надалей, прыйшоўшы да розуму, тыя ўмовы прынялі, вялі пабожнае жыцьцё, ведалі, што азначае Хрост ды ўсё гэта выконвалі.