Пытаньне

Як ты разумееш гэтае прычашчэньне? Хіба мы ядзім Цела Хрыста ці хіба Ягоную Кроў п’ём?

Адказ

Так ёсьць. Бо нашае збаўленьне залежала на тым, што паслухмянасьць Хрыста перад Богам была прызнаная нам за нашую асабістую паслухмянасьць, як быццам бы мы самі тое зрабілі. Дзеля гэтага неабходна, каб мы з Хрыстом былі адно цела і адна кроў. Бо калі ня так – значыць, калі мы ня маем у сабе Хрыста ды ў Яго не перамяняемся, — ня будзе Ягоная справядлівасьць нашай справядлівасьцю. Тады мы пэўна мусім згінуць у гневе Божым, паводле слова Самога Хрыста: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі вы ня будзеце есьці цела Сына Чалавечага ды ня будзеце піць крыві Ягонай, ня будзеце мець жыцьця ў сабе» (Ян 6: 53).