Пытаньне

Такая лучнасьць зь Целам Хрыста ці не ад веры залежыць?

Адказ

Так ёсьць, што верай прыймаем Хрыста ды маем зь Ім лучнасьць. Але трэба ня толькі верыць, што Хрыстос памёр за нашыя грахі ды ўваскрос дзеля нашага апраўданьня (Рым. 4: 25), але таксама патрэбна, каб мы адчувалі, што Ён унутры нас жыве ды трывае, ды яшчэ патрэбна, каб мы мелі зь Ім еднасьць, як члены аднаго цела з галавою. Гэтым вось звычаем усе заслугі нашага Госпада становяцца і нашымі заслугамі.