Пытаньне
Хрыстос жа якім чынам яе справіў?
Адказ
Аб’явілі нам гэта сьвятыя Эвангелісты і Апостал Паўла, пра Вячэру Госпадаву так пішучы: «Госпад Ісус у тую ноч, калі меў быць выда-дзены, узяў хлеб і, склаўшы падзяку, сказаў: “Гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас даецца. Рабіце гэта ў Маю памяць!” Падобным чынам па вячэры Ён узяў келіх і сказаў: “Гэты келіх ёсьць Новым Запаветам у Крыві Маёй, якая за вас праліваецца дзеля адпушчэньня грахоў”» (Мц. 26, Мк. 14, Лк. 22, 1 Кар. 11). Такім звычаем Госпад Сваю Вячэру, або Таямніцу Цела і Крыві Сваёй, і Сам справіў, і Сваім загадаў спраўляць.