Пытаньне

Што патрэбна нам разгледзець у гэтым аповядзе?

Адказ

Шмат чаго зьмяшчае ў сабе гэты кароткі аповяд, але ёсьць тут дзьве найважнейшыя рэчы. Найперш бо трэба разгледзець, што і як Хрыстос учыніў, а потым – дзеля чаго. Калі разглядаць, што гэта было, то ўжо ведаем, што была гэта Вячэра Госпадава. Да таго ж ведаем, што Хрыстос учыніў яе дзеля таго, каб мы мелі таямніцу, або бачную рэч, якая б нам нагадвала сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста. Але пра гэта ўжо гаварылі, таму толькі тое патрэбна разгле-дзець, што азначае ўчыненае Госпадам і як Ён гэта ўчыніў. Калі гэта добра разгледзім, лёгка здолеем пазнаць фальшывыя вучэньні ды ўсялякую мярзоту, якіх цяпер шмат пры ўжываньні Вячэры Госпадавай.