Пытаньне

Што гэта за фальшывыя вучэньні ды мярзота падчас Вячэры Госпадавай, пра якія ты кажаш?

Адказ

Хіба ня варта, запытаюся ў цябе, назваць фальшывымі тыя вучэньні, калі хтосьці пра разуменьне некай справы вучыць ня так, як загадаў Госпад, але ў іншы спосаб? Мяркую, кожны наконт гэтага са мною пагодзіцца. Тым жа звычаем хіба не вялікая мярзота тая справа, якую хтосьці мае замест Бога або Сына Ягонага?