Пытаньне

Страшныя справы, ты кажаш, адбываюцца падчас Вячэры Госпадавай. Але давядзі мне, хіба гэта так?

Адказ

Доўга трэба было б тую мярзоту пералічваць ды выкрываць Словам Божым, і патрэбна на гэта асобная размова. Але ўсё ж коратка пакажу, што і зараз, і ўжо колькі соцень год дагэтуль Хрысьціяне ня-правільна разумеюць Вячэру Госпадаву ды не дзеля таго яе ўжываюць, дзеля чаго яе Хрыстос пастанавіў ды першая царква ўжывала.