Пытаньне

Дык жа ад пачатку, у часы Апосталаў, былі папы, або сьвятары, і дыяканы?

Адказ

Калі меркаваць, што поп – тое самае, што і сьвятар, то сьмела магу сказаць: нідзе ў Новым Запавеце нічога пра іх ня знойдзеш. Бо пад Законам былі ахвяры, якія Бог загадаў прыносіць на знак той ахвяры, што Хрыстос меўся прынесьці, каб увесь сьвет ачысьціць ад грахоў. Гэтаксама і да Закону было. І каб прыносіць такія ахвяры, — і падчас Закону, і да Закону, — былі ярэі, або сьвятары. Але як толькі прыйшоў Хрыстос – Адзіны сьвятар на ўзор Мэльхісэдэха – адразу палажыў канец усім бачным ахвярам, так што няма ўжо патрэбы ані ў сьвятарах, ані ў ахвярах (Гебр. 5).