Пытаньне

На чым такое выспрабоўваньне залежыць?

Адказ

На выспрабаваньні самога сябе. Бо той, хто хоча ісьці да гэтага стала, мусіць разгледзець, ці сапраўдны ён член цела Хрыстова. Значыць, ці мае ён веру ў Хрыста, што Ягонымі заслугамі будзе збаўлены; ці каецца ў грахах; ці захоўвае любоў да бліжняга; ці прабачае сваім ворагам; ці ня мае аніякага гневу; ці не жадае благога сваім крыўдзіцелям ды ці ведае пра сваю недасканаласьць. Такі чалавек добра сябе выспрабоўвае і можа зь вераю ды са страхам да тае Вячэры прыступіць ды прычасьціцца.

Зноў: калі чалавек ня каецца ў грахах або мяркуе, што грахоў ня мае, бліжняга ня любіць або гнеў на кагосьці трымае, — такі чалавек ня мае садзіцца за гэты сьвяты стол, ані Сьвятых Дароў прычашчацца, каб ня быць вінаватым Цела і Крыві Ісуса Хрыста. Бо, паводле Апостала: «Хто нягодна есьць хлеб ды п’е зь келіха, той вінаваты што да Цела і Крыві Госпадавай» (1 Кар. 11: 27).