Пытаньне
А калі хто недастойна да гэтага стала прыйшоў, ці мае яму пастар даць Сьвятыя Дары?
Адказ
Калі адзін толькі пастар ведае нейкае прыграшэньне чалавека, ня мае адлучыць яго ад сьвятога прычашчэньня. Але калі хтосьці адкрыта грэх учыніў, ня можа быць дапушчаны да Сьвятых Таямніцаў. За ўзор маем здрадніка Юду ды Карынцяніна, які мачаху ўзяў за жонку. Яго бо Паўла загадаў адлучыць, бо ён яўны грэх зрабіў, Юду ж Госпад цярпеў, бо Ён адзін сумленьне ягонае ведаў.