Пытаньне
Якім звычаем царква мае гэта рабіць?
Адказ
Тым звычаем, як Хрыстос паказаў. Значыць, не адразу, як чалавек саграшыць, адлучаць яго ад царквы, але перш яго выкрыць. Так бо Госпад загадвае: «Калі брат твой правініцца табе, ідзі і пасварыся на яго ў чатыры вокі. І калі паслухае цябе, здабудзеш брата твайго. А калі цябе не паслухае, вазьмі з сабой яшчэ аднаго або двух, каб усякае слова абапіралася на доказе двух або трох сьведкаў. А калі іх не паслухае, скажы царкве. А калі і царкву не паслухае, хай будзе табе як паганін і мытнік» (Мц. 18: 15-17).