Пытаньне

Як разумець гэтыя словы: «Калі брат твой правініцца табе»?

Адказ

Некаторыя мяркуюць, што Хрыстос загадаў выкрываць брата толькі ва ўласных крыўдах, а не ў чужых, бо Ён сказаў: «Правініцца табе»,– але ня гэта тут маецца на ўвазе. У іншым слове Хрыстос загадвае дараваць уласную крыўду, ды Апостал піша, што «любоў не шукае свайго» (1 Кар. 13). Таму гэта слова «ТАБЕ» разумей таксама, калі б Хрыстос сказаў: «З твайго ведама».