Пытаньне

Чаму Ён сказаў «брат твой», а ня «кожны чалавек»?

Адказ

Хрыстос называе братам толькі Хрысьціяніна і загадвае клапаціцца пра яго гэтаксама, як і пра сваё ўласнае збаўленьне. Няверую- чых, – хаця і мусім зычыць ім збаўленьня, – не такім звычаем мы па-вінны выкрываць, як і сьвяты Апостал казаў: «Бо як жа мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж ня тых, што пасярод вас, судзіце вы? Тых жа, што навонкі, судзіць Бог» (1 Кар. 5: 12-13).

Маем бо тых, што навонкі, не выкрываць, але навучаць ды напамі-наць. Брата ж, значыць, Хрысьціяніна, мы павінны выкрываць, абыходзячыся зь ім так, як Хрыстос паказаў. Дзеля гэтага грашаць усе тыя, што, бачачы брата, які ня ходзіць паводле Божых прыказаньняў, пра яго не клапоцяцца ды грахоў ягоных не выкрываюць.