Пытаньне
Што ёсьць царква, якой Хрыстос загадвае сказаць пра непаслухмянага брата?
Адказ
«Царква» ў іншых мейсцах азначае ўсіх верных — старых і маладых, – але тут Хрыстос заве царквою старшых, або прэсьвітэраў, ці, як казаў Залатавусны, «стаячых на чале царквы», — значыць, тых, што займаюць гэтае мейсца ў царкве, каб сачыць за ўсімі царкоўнымі звычаямі.
Раней бо ў царкве было два кшталты старшых: адны прапаведавалі Слова Госпада, другія сачылі за царкоўнымі звычаямі. Ёсьць яшчэ пра іх напамін у манастырах, дзе іх і цяпер завуць саборнымі старцамі. Але пра гэта іншым часам.
Богу нашаму слава і цяпер, і заўсёды, і на вечныя вякі. Амін.
Катэхізісу, або Абвяшчэньню, канец.
Завершана гэтая кніга, званая па-грэцку «Катэхізіс», а па-славянску «Абвяшчэньне», на хвалу Богу, простым людзям мовы Беларускай дзеля настаўленьня і добрай навукі на сродкі богалюбівых мужоў пана Мацьвея Кавячынскага, намесьніка Нясьвіскага; Сымона Буднага, Лаўрэна Крышкоўскага ў горадзе Нясьвіскім у год ад нараджэньня Збаўцы тысяча пяцьсот шэсьцьдзесят другі, месяца чэрвеня дзесятага дня.