Пытаньне
Дзеля чаго Бог так падзяліў Свае прыказаньні?
Адказ
Дзеля таго, каб мы такім чынам ведалі, што павінны Богу, а што – бліжняму. Бо першая дошка нас навучае, як маем да Бога ставіцца. Другая ж паказвае, як бліжняга любіць патрэбна.