Пытаньне
Што патрэбна, каб зразумець гэтае прыказаньне?
Адказ
Хто хоча Божыя прыказаньні разумець дасканала, мусіць памятаць на чатыры рэчы. Першая рэч – што Бог загадвае рабіць, другая – што забараняе, трэцяя – як непаслухмяных Яму карае, чацьвёртая – як любіць тых, хто Ягоных прыказаньняў пільнуецца.
Значыць, пры кожным прыказаньні трэба памятаць на гэтыя чатыры рэчы: добрыя ўчынкі, грахі, пакараньні ды абяцаньні.