Пытаньне
Як маю гэта разумець: «Ня мей другіх багоў»? Хіба ж багоў многа?
Адказ
Багоў ня многа, адзін ёсьць Бог, Якому ўсе маюць служыць і на Якога ўсе маюць спадзявацца. Аднак людзі, пакінуўшы Бога, на іншыя рэчы спадзяюцца ды так сабе у сваіх сэрцах многіх багоў ствараюць. Бо тое, на што чалавек мае надзею, і ёсьць ягоным богам. Калі хтосьці спадзяецца на маёмасьць, то на мейсца Бога сабе яе ставіць. Дзеля гэтага Апостал называе хцівасьць або сквапнасьць балванахвальствам, а хціўца – балванахвальцам (Эф. 5: 5; Кал. 3: 5). Тым жа звычаем мяркуй і пра тых, хто на сваю моц спадзяецца ці на што іншае.
«Другі бог» – гэта таксама справа, дзеля якой хтосьці пакідае праўдзівага Бога. Таму Апостал, калі піша супраць фальшывых вучыцеляў, чэрава называе іхнім богам (Флп. 3: 19). Бо яны толькі дзеля чэрава, а не дзеля Божай славы бралі на сябе вучыцельскі абавязак.