Пытаньне

Скажы мне, чаго ад нас Бог хоча ў гэтым першым слове, або якія ўчынкі, паводле гэтага слова, добрыя?

Адказ

Вось добрыя ўчынкі, якія ад нас Госпад Бог хоча ў гэтым прыказаньні. Перадусім, каб мы толькі Яго Самога мелі за Бога, у Яго верылі, надзею на Яго ўскладалі. Потым – каб Яго баяліся, любілі, да Яго зьвярталіся, Яму пакланяліся. Нарэшце, каб дзеля Яго ўсе справы, калі пра тое зойдзе, з радасьцю пакідалі.