Пытаньне
Скажы, як Бог карае тых, хто грашыць супраць першага слова?
Адказ
Найперш карае Бог помстай духоўнаю, як Апостал піша, што балванахвальцы не атрымаюць Валадарства Божага (Гал. 5: 11-21). Таксама і ў гэтым жыцьці Бог карае балванахвальства голадам, войнамі, пошасьцю, палонам ды іншымі падобнымі плягамі. У Старым Запавеце Бог часта караў народ Ізраэльскі не дзеля чаго іншага, як дзеля таго, што Яго пакідалі ды чужым багам служылі.
І зараз усіх хрысьціянаў Бог скараў: адных – сьлепатою, другіх – няволею пад Турэцкім або пад Рымскім Антыхрыстам. І мусіць так быць, бо так Бог абяцаў, даючы Сваё прыказаньне, калі сказаў: «Я – Госпад, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае дзяцей за няправасьць бацькоў да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня адносна тых, каторыя Мяне ненавідзяць».