Пытаньне

Што Бог абяцае тым, хто захоўвае гэтае прыказаньне?

Адказ

Як бязбожным падвойная помста, так і тым, хто прыказаньні захоўвае, падвойная мае быць узнагарода: адна – вечная, а другая – дачасная. Пра вечную Хрыстос так казаў: «Калі хочаш увайсьці ў жыцьцё вечнае, спаўняй прыказаньні» (Мц. 19: 17). Ды ў гэтым прыказаньні таксама сказаў: «Аказваю міласэрнасьць аж да тысячнага пакаленьня тым, каторыя любяць Мяне і спаўняюць прыказаньні Мае».

Міласэрнасьць чыніць нам Бог, калі прабачае грахі ды з грэшных робіць нас справядлівымі, каб былі вартыя жыцьця вечнага. Гэта вось узнагароды вечныя. Але да таго і на гэтым сьвеце не пакідае Бог тых, хто прыказаньняў Ягоных пільнуецца ды Яму Самому служыць, як, напрыклад, Ён не пакінуў Данііла, Ярэмію ды многіх іншых.