Пытаньне
Яшчэ некаторыя гавораць, што эвангеліст Лука быў іканапісцам ды што ён нібыта іконы прачыстай багародзіцы пісаў.
Адказ
Гэта пра сьвятога Луку выдумалі без усялякай прычыны ікона- хвальцы, каб такім чынам апраўдаць свой грэх. Аднак, насуперак ім, пра Луку сьведчыць Апостал, паведамляючы, што той быў урачом, гэта значыць, лекарам, а не іканапісцам. Так бо ён да Калосцаў піша: «Вітае вас Лука, лекар найдаражэйшы» (Кал. 4:14).
Калі б Лука быў іканапісцам, Паўла пра тое ніколі б не змаўчаў, як і лекарства ягонага не абмінуў, а іконапісаньне – куды больш важная справа. Ды і ня толькі сьвяты Паўла, але таксама і Сафроні называе Луку ў ягоным жыцьцяпісе лекарам, а пра іконапісаньне ня ўзгадвае аніводным словам (чытай прадмову да Эвангельля паводле Лукі).