Пытаньне

Што нам Бог забараняе ў гэтым прыказаньні, або якія ўчынкі, паводле гэтага прыказаньня, благія?

Адказ

Перадусім Бог забараняе ствараць усякую выяву, якой бы ці ты сам, ці хто іншы кланяўся. Таксама Ён забараняе ня толькі самому выявы ствараць, але і кланяцца выявам, кімсьці іншым створаным. І хто насуперак гэтаму прыказаньню ўчыніць, той цяжка саграшыць.